Падарожжа па старонкам Чырвонай кнігі “Жалобная кніга прыроды” (літаратурны кружок “Знайка”)

Печать
У рамках рэалізацыі бібліятэчнай праграмы па экалагічным выхаванні дзяцей і падлеткаў “Родную зямлю беражом і спазнаем”, у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага кружка “Знайка” прайшло падарожжа па старонкам Чырвонай кнігі “Жалобная кніга прыроды”.Дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа па старонках Чырвонай кнігі, у ходзе якога ім распавялі аб тым, што такое Чырвоная кніга, чаму паўстала неабходнасць у яе стварэнні. Прысутныя  даведаліся,  якія жывёлы, птушкі і расліны  маюць патрэбу ў апецы і абароне. Прынялі актыўны ўдзел у пазнавальнай гутарцы, гульнях, адгадвалі загадкі аб прыродзе. А на прыканцы сустрэчы Грышкевіч Кірыл і Дзямідзік Насця  прачыталі верш “Природа – наш огромный дом”.Жалобная кніга прыроды