231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

У Бераставіцкім Доме раместваў актыўна працуюць гурткі

У пачатку верасня супрацоўнікі Бераставіцкага Дома рамёстваў запрасілі вучняў пачатковых класаў на Дзень адкрытых дзвярэй. Натхнёныя ўбачаным, школьнікі-пачаткоўцы не прамінулі запісацца ў творчыя гурткі – па кераміцы і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Першыя кастрычніцкія заняткі праходзяць актыўна – гурткоўцам не церпіцца зрабіць штосьці прыгожае сваімі рукамі.

Асновам лепкі з гліны вучаць юных творцаў майстры народных рамёстваў і промыслаў Алена Дзянішчык і Святлана Ляшкевіч. Заняткі праводзяцца двойчы на тыдзень, раніцай ці пасля абеду – у залежнасці ад школьнай змены. 

– Напачатку дзеці вучацца ствараць простыя формы, фігуркі жывёл, невялікія прадметы, тым самым развіваючы дробную маторыку і далучаючыся да мастацтва і творчасці, – расказвае загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Тамара Касьян. – Паступова прыступаюць да больш складаных вырабаў – розных кампазіцый, медальёнаў, сувеніраў. Вучацца правільна прымяняць інструменты, якія выкарыстоўваюцца ў працэсе лепкі, падбіраць колеры пры афарбоўцы.

Работа з пластычнай глінай  – занятак вельмі захапляльны. Працэс стварэння глінянага прадмета адбываецца ў некалькі этапаў: лепка, прасушванне, роспіс спецыяльнымі фарбамі і абпальванне ў муфельнай печцы. У выніку атрымліваецца арыгінальная рэч, зробленая сваімі рукамі.

– Муфельная печка ў нас новая, – гаворыць Тамара Мікалаеўна. – Яе набылі ўсяго некалькі год таму. Гліна таксама ёсць. Кіраўнікі гурткоў – выдатныя майстры і творчыя асобы, якія навучаць сакрэтам чароўнай гліны. Так што справа толькі за жаданнем.

Гурток па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якім кіруе метадыст Анастасія Касьян, наведваюць старэйшыя дзяўчынкі і хлопчыкі. Яны шыюць, вышываюць, плятуць, майструюць з паперы, скуры, тканіны, прыроднага матэрыялу, ствараюць тапіарыі, фенечкі, цацкі. Словам, працуюць у найбольш запатрабаваных сучасных тэхніках. Зробленыя з душой, самаробныя рэчы служаць цудоўным падарункам ці сувенірам на памяць, а творчы працэс садзейнічае самарэалізацыі, дорыць станоўчыя эмоцыі.

Гурткі Дома рамёстваў, дарэчы, працягваюць набор жадаючых займацца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю. Заняткі праводзяцца невялікімі групамі з захаваннем санітарна-эпідэміялагічных мер.

1-5.jpg

 

изображение_viber_2020-10-15_10сс-23-02.jpg

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.