Краязнаўчая віктарына “Што мы ведаем пра горад Гродна?”

Печать
У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка”прайшла краязнаўчая віктарына “Што мы ведаем пра горад Гродна?” для малодшых школьнікаў. Дзецям былі прапанаваны конкурсы, у якіх неабходна было адказаць на пытанні; выдзеліць правільны адказ з некалькіх прапанаваных; выключыць чацвёрты лішні; назваць на фота выдатныя мясціны горада Гродна; прачытаць выразна вершы Віктара Кудлачова пра Гродна. Дзеці з задавальненнем адправіліся ў віртуальнае падарожжа па старажытных вулачках Гродна і прапанавалі, калі будзе такая магчымасць, паехаць на экскурсію і больш падрабязна пазнаёміцца з краявідамі горада.Што мы ведаем пра горад Гродна