Гадзіна творчасці "Скарбонка мудрых саветаў"

Печать
У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для людзей сталага ўзросту прайшла гадзіна творчасці "Скарбонка мудрых саветаў". На працягу дня наведвальнікі дзяліліся сваімі ведамі па рацыянальнаму харчаванню, сакрэтамі майстэрства цікавых вырабаў з выкарыстаных рэчаў, карыснымі парадамі прыгатавання сваіх фірмовых страў. З душэўнай цеплынёй успаміналі сваю маладосць, дзяліліся жыццёвым вопытам, закранулі пытанні сямейнага жыцця, веры, шчасця. Бібліятэкары парэкамендавалі да чытання літаратуру з карыснай інфармацыяй.Скарбонка мудрых саветаў