Кніжная выстава, бібліяграфічны прагляд літаратуры “Пісьменнік на ўсе часы”

Печать
З 23 па 28 лістапада ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. Беларускі пісьменнік і паэт, драматург і сцэнарыст, публіцыст і эсэіст, крытык і перакладчык. Яго творы карысталіся і карыстаюцца неверагоднай папулярнасцю. Яго кнігі перакладзены на дзясяткі моў свету, а сам ён і па сенняшні дзень з'яўляецца адным з самых чытаемых беларускіх аўтараў. Што ні твор таленавітага майстра, то сапраўдны экскурс у нацыянальную гісторыю. “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”, “Сівая легенда” і іншыя. Караткевіч хацеў паказаць беларусам, што і ў нас ёсць свая гісторыя, якую мы павінны ведаць і якой павінны ганарыцца.Пісьменнік на ўсе часы