231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Калектывы Бераставіцкага раёна пацвердзілі званні “ўзорных” і “народных”

26 лістапада адбыўся атэстацыйны агляд народных і ўзорных калектываў Бераставіцкага раёна.
Згодна з Палажэннем аб народным (узорным) непрафесійным (аматарскім) калектыве мастацкай творчасці ў Рэспубліцы Беларусь падобныя атэстацыі праводзяцца кожныя тры гады. Калектывы, якія маюць званні народных і ўзорных, павінны весці пастаянную творчую дзейнасць, прымаць актыўны ўдзел у культурным жыцці свайго рэгіёна, выступаць з канцэртнымі праграмамі на раённых і абласных пляцоўках, валодаць самабытнасцю, арыгінальнасцю, выконваць і папулярызаваць творы айчыннага і сусветнага мастацтва на высокім узроўні выканальніцкага майстэрства і сцэнічнай культуры.
Да абароны званняў калектывы падрыхтавалі свайго роду прэзентацыі, куды ў абавязковым парадку была ўключана інфармацыя аб творчай дзейнасці за апошнія тры гады, звесткі пра спецыялістаў і ўдзельнікаў, копіі артыкулаў у СМІ, дыпломаў конкурсаў і фестываляў, фота- і відэаматэрыялы.
Атэстацыйная камісія ў складзе спецыялістаў упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама і Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці пазнаёмілася з пастаноўкамі народных тэатраў “Магія гульні” Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і “Вяскоўцы” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Алекшыцы, а таксама выстаўкай-прэзентацыяй народнага аматарскага аб’яднання мадэлістаў “ВІНТ”.
П’еса “Пан Твардоўскі” Сяргея Кавалёва ў выкананні бераставіцкіх акцёраў пад кіраўніцтвам Марыны Хамяні сёлета ўбачыла свет у онлайн-фармаце. Спектакль можна ўбачыць на афіцыйным YouTube-канале Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Менавіта гэты відэазапіс і ацэньвалі члены камісіі. П’еса “Пан Твардоўскі” – цікавая. У ёй прысутнічае і захапляльны змест, і пранікнёная ігра акцёраў, якімі выступілі Дзмітрый Бозыр, Вольга Качыашвілі, Марына Хамяня, Іван Міцкевіч, Яўген Грыцко і Алена Бурая.

1.jpg

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.