Кніжна-інфармацыйная выстава “Мір. Прагрэс. Правы чалавека”

Печать
У Міжнародны дзень правоў чалавека, 10 снежня, работнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага арганізавалі кніжна-інфармацыйную выставу “Мір. Прагрэс. Правы чалавека” і правялі прававую бліц-інфарміну “10 снежня – Дзень правоў чалавека”. Бібліятэкар праінфарміравала прысутных аб тэме Дня 2020 года: болей эфектыўнае аднаўленне пры запеспячэнні аховы правоў чалавека. Гэта тэма звязана з пандэміяй COVID-19 і арыентавана на неабходнасць болей эфектыўнага аднаўлення за кошт забеспячэння цэнтральнай ролі правоў чалавека ў мерапрыемствах, якія ажыццяўляюцца ў гэтай галіне. У 2020 годзе таксама споўнілася 70 гадоў Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, дзякуючы якой у Еўропе дзейнічае самая моцная ў свеце сістэма міжнароднай аховы правоў чалавека, якой могуць ганарыцца ўсе еўрапейцы.Правы чалавека