Конкурс сняжынак “Зімовыя ўзоры”

Печать

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў дзіцячага аматарскага аб’яднання “Дамавічок” прайшоў конкурс сняжынак “Зімовыя ўзоры”. Падчас правядзення мерапрыемства дзеці даведаліся адкуль з’яўляюцца сняжынкі, з задавальненнем адгадвалі загадкі аб зімовых з’явах, вучыліся вырэзваць карункавыя ўзоры. На прыканцы сустрэчы маленькія майстры, хто пажадаў, упрыгожылі памяшканне бібліятэкі сваімі работамі, а самыя прыгожыя сняжынкі размясціліся на вокнах, каб парадаваць сваім хараством і дарослых і дзяцей!20201218 101841