231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Тэматычна-ілюстраваная выстава “Вялікі храм Бераставіцы”

Пачатак новага года ў чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэцы адкрыла выстава “Вялікі храм Бераставіцы. Ілюстраваная гісторыя касцёла кармелітаў у Вялікай Берставіцы”. Выстава прысвечана 405-годдзю з часу заснавання архітэктурнага помніка рэспубліканскага значэння. Сярод кніг і альбомаў аб хрысціянскіх храмах Беларусі, дзе маюцца ўпамінанні пра бераставіцкі касцёл, прадстаўлены ілюстрацыйны рад “Уладальнікі Вялікай Бераставіцы – апекуны парафіяльнага касцёла”. Гэта Хадкевічы, Мнішкі, Патоцкія, Касакоўскія, якія рабілі аднаўленчыя работы і ўпрыгожванні старажытнага касцёла Найсвяцейшай Паны Марыі ў розныя часы. Напрыклад, магнацкі род Мнішкаў аднавіў у мурах згарэлы драўляны касцёл у 1741-1768гг. Прадстаўнікі графскага роду Касакоўскіх упрыгожылі алтар касцёла абразам “Св.Ганна і Св.Марыя”. Сярод кніг вылучаецца навуковае выданне Тамары Габрусь “Мураваныя харалы. Архітэктура беларускага барока”, дзе ярка апісана наша бераставіцкая святыня – касцёл Звеставання Дзевы Марыі”.Вялікі храм Бераставіцы
 
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.