Забаўляльная праграма “Навагоднія фантазіі”

Печать
У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка”, для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Пагаворым па шчырасці”, адбылася забаўляльная праграма “Навагоднія фантазіі”. Ва ўтульнай, па-хатняму цёплай атмасферы, людзі старэйшага пакалення з задавальненнем размаўлялі, весяліліся, прымалі актыўны ўдзел у розных конкурсах і віктарынах. Успомнілі гісторыю навагодніх святаў, дзяліліся сваімі звесткамі, пачутымі ад продкаў пра традыцыі святкавання. Разнастайнасць у навагоднюю праграму ўнеслі гульні, у якіх актыўны ўдзел прымалі ўсе прысутныя. Сустрэча прайшла за кубкам духмянага чаю і пакінула аб сабе добры, святочны настрой!Навагоднія фантазіі