231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Завочная экскурсія “Запаведзі запаведных месцаў”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для ўдзельнікаў літаратурнага кружка “Знайка” прайшла завочная экскурсія “Запаведзі запаведных месцаў”, прымеркаваная да Дня запаведнікаў і нацыянальных паркаў. Дзеці даведаліся, што ў Беларусі знаходзіцца два запаведніка і 4 Нацыянальныя паркі, чым адрозніваюцца запаведнікі ад нацыянальных паркаў. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з “Белавежскай пушчай”, распавяла, што гэта самы вядомы лес Беларусі, “хата” для зуброў; еўрапейскі рэкардсмен па ліку відаў раслін і жывёл, найстаражытнейшы лес Еўропы. Дзеці прымалі актыўны ўдзел у гульне-віктарыне “Знаўцы прыроды”, дзе першым выпрабаваннем быў конкурс-размінка “Скончы сказ”, затым віктарына “Пазнай расліну”, конкурс “Загадкі аб кветках”, “Пазнай па аб’яве, а таксама у гульні “Хто дзе жыве?”.Запаведзі запаведных месцаў
 
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.