Кніжна-ілюстрацыйная выстава “Нота лёсу Уладзіміра Мулявіна”

Печать
Да 80-годдзя з дня нараджэння народнага артыста СССР і Беларусі Уладзіміра Мулявіна супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі для сваіх наведвальнікаў прэм’еру кніжна-ілюстрацыйнай выставы “Нота лёсу Уладзіміра Мулявіна”, падчас якой прадставілі выданні і матэрыялы перыядычнага друку аб жыццёвым і творчым лёсе славутага музыканта, спевака і кампазітара. А навучэнцаў Бераставіцкай школы мастацтваў запрасілі на хвіліну мастацтва “Уладзімір Мулявін і “Песняры” і коратка пазнаёмілі дзяцей з асобнымі вехамі жыцця і творчай дзейнасці кампазітара і музыканта, стваральніка беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры”, вядомага не толькі ў Беларусі і Расіі, але і ў краінах далёкага замежжа.Нота лёсу