Краязнаўчая экскурсія для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”

Печать
Да 220-годдзя з дня нараджэння Восіпа Міхайлавіча Кавалеўскага (09.01.1801-1878), сусветна вядомага вучонага-арнітолага, які нарадзіўся ў Вялікай Бераставіцы, і імя якога носіць Бераставіцкая раённая бібліятэка, супрацоўнікі раённай бібліятэкі правялі краязнаўчую экскурсію для наведвальнікаў клуба маладых інвалідаў “Вясёлка дабра”. Бібліятэкар расказала прысутным аб жыцці і навуковай дзейнасці знакамітага земляка, аб яго працы ў Казанскім універсітэце, аб яго навуковых экспедыцыях у Манголію і Кітай і творчай спадчыне вучонага, а таксама аб той рабоце, якая вядзецца ў бібліятэцы па ўвекавечванню памяці В.М.Кавалеўскага.Вясёлка дабра