Дзень камп’ютэрнай граматнасці “#ЯOnline”

Печать
У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” для людзей сталага ўзросту прайшоў дзень камп’ютэрнай граматнасці “#ЯOnline”. Мабільныя тэхналогіі як ніколі раней патрэбны людзям самых розных узростаў і прафесій. Менавіта мабільны інтэрнэт здольны значна спрасціць і разнастаіць наша жыццё, але многія людзі ўсё яшчэ не карыстаюцца ім, таму не ведаюць пра яго магчымасці. Бібліятэкары пастараліся падзяліцца ведамі з тымі, хто хацеў бы навучыцца разбірацца ў сучасных тэхналогіях.ЯOnline