Час памяці “Баявое брацтва”

Печать

Напярэдадні Дня памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” правяла для дзяцей мясцовай школы час памяці “Баявое брацтва”, якое было прысвечана патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй і этапамі вайны, зачытала вершы, прысвечаныя тым, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. 15 лютага – гэта не толькі дзень памяці ўсіх загінуўшых, але і выказванне глыбокай удзячнасці і падзякі ўсім,  хто сумленна і мужна выканаў свой воінскі і грамадзянскі абавязак.Баявое брацтва