Кніжная выстава "Пясняр палескага краю"

Печать
З 8 па 13 лютага ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Якуба Коласа, Ленінскай прэміі, сусветна вядомы раманіст, народны пісьменнік - Іван Паўлавіч Мележ пакінуў нам творчую спадчыну - вершы, п'есы, апавяданні, аповесці, раманы. Кожны са зборнікаў, апавяданняў і аповесцей – “У завіруху”, “Гарачы жнівень”, “Блізкае і далёкае”, “Што ён за чалавек” і іншыя – адразу ж пасля з’яўлення на свет станавіліся сапраўднай з’явай беларускай нацыянальнай літаратуры. Асобае месца ў творчасці Івана Мележа займае “Палеская хроніка”. Іван Мележ быццам пасланы ў жыццё той зямлёй, дзе нарадзіўся, каб распавесці ўсяму свету, што гэта за край такой палешукі і што за людзі яны – гэтыя палешукі, гэтыя беларусы. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі бліжэй пазнаёміцца з біяграфіяй і творчым шляхам пісьменніка. Таксама прынялі ўдзел у ан-лайн акцыі “Чытаем Мележа разам”.
 Пясняр палескага краю