Урок мужнасці і гераізму “ Споведзь салдацкага сэрца”

Печать
У філіяле “ Алекшыцкая сельская бібліятэка” прайшоў урок мужнасці і гераізму “ Споведзь салдацкага сэрца”, прысвечаны Дню памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў. На сустрэчу запрасілі ўдзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане, воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія жывуць і працуюць у роднай гаспадарцы - Андрэя Вабішчэвіча і Іосіфа Барцэвіча. Да мерапрыемства таксама далучыліся старшыня Алекшыцкага сельскага Савета – Віталій Галавач, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце РСУП “Алекшыцы” Алеся Капіца, вучні дзевятага класа Алекшыцкай сярэдняй школы і іх класны кіраўнік Наталля Баброўская. Споведзь салдацкага сэрца