Літаратурная выстава “Пясняр роднага краю”

Печать
На працягу тыдня ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” дзейнічала літаратурная выстава “Пясняр роднага краю” да 65-годдзя з дня нараджэння беларускага празаіка, публіцыста, драматурга Уладзіміра Ягоўдзіка. Для наведвальнікаў былі прадстаўлены не толькі кнігі прозы, п’ес і казак: “Кветкі дзівасілу”, “Медзяны дзядок”, “Сіні калодзеж” , але і кнігі з серыі “Скарбы Радзімы”, прысвечаныя беларускай зіме, вясне, лету і восені, нацыянальным паркам і запаведнікам, звярам, птушкам, матылькам, кветкам, азёрам і рэкам. Наведвальнікі даведаліся аб тым, што аўтар не толькі піша, але і сам выдае, сам распаўсюджвае і прэзентуе свае кнігі ў навучальных установах нашай краіны. Асабліва карыснай для школьнікаў стала кніга “Шлях Рагвалода”, у якой сабраны самыя цікавыя звесткі пра беларускую прыроду ў з’явах і падзеях.Пясняр палескага краю