Дзень роднай мовы “Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова!”

Печать
“Люблю цябе, зямлі бацькоўскай слова!” – пад такім дэвізам у філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. Мерапрыемства было накіравана на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любві да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў. Для наведвальнікаў бібліятэкі ў гэты дзень была аформлена тэматычная выстава “Родная мова, цудоўная мова”, на якой змяшчаліся кнігі па гісторыі беларускай мовы, беларускія часопісы, аўдыя-кнігі, а значную частку займалі кнігі беларускіх аўтараў — як класікаў, так і сучаснікаў. У атмасферы добразычлівасці гучалі вершы Якуба Коласа, Янкі Купалы, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Ўладзіміра Дубоўкі і іншых.зямлі бацькоўскай слова