Адкрыты прагляд літаратуры “Скарбы роднай мовы”

Печать
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле ”Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў адкрыты прагляд літаратуры “Скарбы роднай мовы”. Наведвальнікі бібліятэкі змаглі пазнаёміцца з кнігамі на роднай беларускай мове. Слова – гэта гісторыя народа. Яно вядзе нас у мінулае, дапамагае зазірнуць у будучыню. Трэба шанаваць нашу родную мову! Размаўляць на ёй, бо гэта мова – мова нашых славутых беларускіх пісьменнікаў: Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Івана Мележа, Івана Шамякіна і многіх іншых выдатных мастакоў слова.Скарбы роднай мовы