Тэматычны ўрок «З легендаў і казак … ты выткана дзіўная, родная мова!»

Печать
 «З легендаў і казак … ты выткана дзіўная, родная мова!» — пад такой назвай прайшоў тэматычны ўрок уфіліяле “Алекшыцкая сельская бібіліятэка”. Падчас правядзення мерапрыемства, было вызначана, што наша родная мова – беларуская, і для нас яна самая прыгожая. Вучні чыталі мастацкія творы, адгадвалі загадкі, расказвалі прыказкі і прымаўкі, удзельнічалі ў віктарынах, здзейснілі падарожжа ў гісторыю Дня роднай мовы. Асаблівую ўвагу звярнулі на кніжную выставу, якая раскрыла перад чытачамі дзверы ўнутр беларускай нацыянальнай мовы, яе паходжанне і гісторыю. Кожны вучань у сваім сэрцы пакінуў, што трэба любіць і шанаваць сваю родную мову. Менавіта ў мове захавана гісторыя нашага народа, сіла і краса народнага слова.З легендаў і казак