Кніжная выстава “Вандроўкі з Ягоўдзікам”

Печать
На працягу тыдня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” дзейнічала кніжная выстава “Вандроўкі з Ягоўдзікам”, прымеркаваная да 65-годдзя з дня нараджэння вядомага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка. Уладзімір Іванавіч Ягоўдзік знаёмы нам як аўтар кніг аб прыродзе. Яго серыя “Скарбы Радзімы” вучыць дзяцей з любоўю і трапятаннем ставіцца да ўсяго жывога, быць адказнымі перад прыродай за свае ўчынкі. Выстава дазволіла ўдзельнікам мерапрыемства не толькі бліжэй пазнаёміцца з творамі пісьменніка, але і здзейсніць віртуальнае падарожжа па Нацыянальным паркам і запаведнікам, пачуць легенды, звязаныя з гэтымі месцамі, даведацца аб старажытных жывёлах, якія засялялі тэрыторыі, пазнаёміцца з карыснымі ўласцівасцямі лекавых раслін. Пачуць карысныя парады, якімі шчодра дзеліцца Уладзімір Ягоўдзік.
 Вандроўкі