231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Кніжная выстава “Чарнобыль у мастацкіх творах”

У філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” была наладжана кніжная выстава “Чарнобыль у мастацкіх творах” прымеркаваная да 35-годдзя з  Дня Чарнобыльскай трагедыі. На сённяшні дзень існуе шмат кніг і літаратуры пра Чарнобыль, Прыпяць і аварыю на ЧАЭС. Пісьменнікі не засталіся ў баку, ствараючы мастацкія раманы, навукова-папулярныя працы, аб самай буйной тэхнагеннай катастрофе за ўсю гісторыю чалавецтва. Наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў: Iвана Шамякiна “Злая зорка”, “Палесская мадонна” i “Зона павышанай радыяцыi”, Барыса Сачанкi “Родны кут” i “Еўка”, Iвана Пташнiкава “Львы”. З творамі, якiя з’явiлiся пасля наведвання пiсьменнiкамi чарнобыльскiх мясцiн, склалi кнiгу “Прайсцi праз зону”.  Чарнобыльская трагедыя адлюстравана ў публiцыстычных i дакументальна-мастацкiх творах, сведчаннем гэтаму Запiскi аб радыяцыi Барыса Сачанкi, артыкулы Алеся Адамовiча з яго зборнiка Апакалiпсiс па графiку, аповесцi “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” Віктара Казько, Выбух над Прыпяццю Алеся Крыгi i iншыя.
 Чарнобыль у мастацкіх творах
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.