“Я – іскра квяцістага полымя зораў…” – пад такой назвай у раённай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і паэта Змітрака Бядулі. Сярод твораў, прадстаўленых на выставе, ёсць найноўшае выданне “Змітрок Бядуля. Казкі” з мастацкім афармленнем беларускай мастачкі Алены Лось. Да юбілею пісьменніка бібліятэкары падрыхтавалі гучныя чытанні “Чытаем творы Змітрака Бядулі”. У выкананні Жанны Матысік, бібліятэкара чытальнай залы, прагучаў верш З. Бядулі “Вясной”.
Новости
- Просмотров: 555