Ляльку Здароўе

Печать
10 жніўня ў аддел рамёства і традыцыйнай культуры  ў госці завіталі дзяўчынкі на майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дзе разам з метадыстам, Анастасіяй Сяргееўнай, зрабілі абярэг - "Ляльку Здароўе".
"Лялька Здароўе" робіцца з ільняных нітак, бо лічыцца, што лён сваімі прыроднымі ўласцівасцямі вельмі экалагічны і забіраючы хваробы на сябе, дапамагае чалавеку паправіцца. Заплятаючы косу ў лялькі трэба прыгаворваць: " на здароўе, на здароўе".