Вечар-сустрэча "Афганістан баліць у маёй душы ...»

Печать

     На пагранічнай заставе "Семёновка" бібліятэкар філіяла "Лішкаўская сельская бібліятэка"  з удзельнікамі аматарскага аб'яднання "Юный друг пограничника" сумесна з работникам філіяла «Макараўскі цэнтр культурна-дасугавай дзейнасці» ладзіла вечар-сустрэчу "Афганістан баліць у маёй душы ...», прысвечаны дню воінаў-інтэрнацыяналістаў. Гэта вечар-сустрэча з воінамі-афганцамі, якія ў цяперашні час жывуць і працуюць у роднай гаспадарцы: Барцэвіч Іосіф Браніслававіч і Раманчук Казімір Лявонцьевіч. Яны ахвотна пагадзіліся выступіць перад удзельнікамі мерапрыемства, расказалі пра сваю службу ў Афганістане, пра тыя праблемы і цяжкасці з якімі ім давялося сутыкнуцца, акрамя таго прысутныя даведаліся аб гістарычных фактах пачатку ваенных дзеянняў у Афганістане.

 

застава

 

     Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць усіх загінуўшых на афганскай вайне і запалілі ў іх гонар "свечку памяці". У пацверджанне сваіх успамінаў воіны-афганцы паказалі свае «дэмбельскія» альбомы з фотаздымкамі з месца службы. Шмат было пытанняў з боку прысутных, на якія яны атрымалі змястоўныя адказы. Воіны - афганцы падзякавалі ўсім за запрашэнне, за арганізацыю мерапрыемства, пажадалі вайскоўцам быць мужнымі, смелымі, з гонарам і годнасцю несці службу па ахове дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь.