Калядная сустрэча “Мы славім Ражство!”

Печать

Цёпла і радасна прайшла ў раённай бібліятэцы Калядная сустрэча "Мы славім Ражство!" для ўдзельнікаў жаночага клуба "Паклічу сяброў".

Акция Э.Ожешко 040 новый размер ф23 новый размер


Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гісторыяй святаў Ражства і Хрышчэння Хрыстова, народнымі традыцыямі і звычаямі. На працягу вечара прысутныя чыталі вершы, адгадвалі загадкі, спявалі калядныя песні, жартавалі, ўдзельнічалі ў конкурсах. На завяршэнне святочнай імпрэзы ўсіх удзельнікаў чакаў сюрпрыз – невялікія навагоднія падарункі.