231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Удзельнікі аматарскага аб'яднання "Дамавічок" на XXIV міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы і на прэзентацыі новай кнігі Уладзіміра Ліпскага “Я помню ўсё…” у Мінску

10 лютага, па запрашэнню рэдакцыі часопіса “Вяселка”, супрацоўнікі філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” і ўдзельнікі аматарскага аб'яднання "Дамавічок" пабывалі ў г. Мінску на XXIV міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы і на прэзентацыі новай кнігі Уладзіміра Ліпскага “Я помню ўсё…”.

Дамавічок1 новый размер Дамавічок4 новый размер

Удзельнікі аматарскага аб’яднання былі ўзнагароджаны падзячнымі лістамі і падарункамі за плённае супрацоўніцтва з часопісам “Вяселка”. Таксама Уладзімір Ліпскі падараваў сваю кнігу “Я помню ўсё..” з аўтарскім подпісам. 
«Я помню ўсё ...» - новая кніга з серыі «Бібліятэка часопіса "Вясёлка "» (укладальнікі Уладзімір Ліпскі і Мікола Чарняўскі). У кнізе сабраны балючыя ўспаміны вядомых беларускіх пісьменнікаў - «дзяцей вайны». І гэта не толькі цудоўная проза, але і высокі духоўна-маральны камертон. Слухаючы гісторыі з кнігі, якія прыводзіў пісьменнік Уладзімір Ліпскі, дзеці заміралі і шырока раскрывалі вочы, а твары ў іх пры гэтым былі ўважлівымі і сур'ёзнымі. Зацікавіць сучасных маленькіх чытачоў такой няпростай тэмай бывае складана, але Уладзімір Сцяпанавіч з гэтым упэўнена справіўся.

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.