Культурна-забаўляльная праграма "День любящих сердец"

Печать

У Дзень Святога Валянціна супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага запрасілі ўдзельнікаў клуба маладых інвалідаў "Вясёлка дабра" на культурна-забаўляльную праграму "День любящих сердец".

14.02Культурна-забаўляльная праграма1 новый размер 14.02Культурна-забаўляльная праграма2 новый размер

Бібліятэкары пазнаёмілі прысутных з гісторыяй і традыцыямі свята. Удзельнікі імпрэзы актыўна ўдзельнічалі ў забаўных конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, складалі разам з бібліятэкарамі арыгінальныя віншаванні. Свята прайшло ў цёплай і радаснай атмасферы. На завяршэнне імпрэзы ўсе ўдзельнікі клуба атрымалі валянцінкі-сюрпрызы і салодкія пачастункі.