Конкурсна-гульнёвая праграма "Каханне — чароўная краіна"

Печать

Да Дня Святога Валянціна ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшла конкурсна-гульнёвая праграма “Каханне – чароўная краіна”. Удзел у ёй прынялі вучні 9 “В” класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы.

14.02Конкурсна-гульнёвая праграма1 новый размер 14.02Конкурсна-гульнёвая праграма2 новый размер

Спачатку бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй свята. Дзяўчынкі і хлопчыкі з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах “Назаві пару”, “Падарунак”, “Салодкі мандарын”, “Веды-сіла”, “Кулінарны”, “Адгадай прадмет”. Мерапрыемства прайшло весела і цікава, кожны ўдзельнік атрымаў прыгожую Валянцінку.