Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле "Дзіцячая бібліятэка" для вучняў 8 "А" класа Вялікабераставіцкай сярэдняй школы прайшоў літаратурна-моўны турнір "Мая пявучая, родная мова".
Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй свята, з традыцыямі і звычаямі беларускага народа. Гучалі выказванні знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў пра цудоўную, беларускую мову. Вучні чыталі вершы, прымалі актыўны ўдзел у конкурсах: "Мудрыя дарадцы", "Беларускі каляндар", "Рыфмоўкі", "Тэлеграмы", "А ці ведаеце вы ?", "Музычны", "Капітан" і інш. Шмат шчырых слоў выказалі ўдзельнікі мерапрыемства пра сваю родную, беларускую мову, пра яе багацце і прыгажосць. У чытальнай зале аформлена кніжна- ілюстраваная выстава "Мова любай нам зямлі!"