Творчая сустрэча "Песні мае — дзеці любві"

Печать
“Песні мае – дзеці любві” – пад такой назвай супрацоўнікі раённай бібліятэкі арганізавалі для навучэнцаў сельскагаспадарчага ліцэя творчую сустрэчу з мясцовым паэтам і кампазітарам Леанідам Панасевічам. 
22.02.Творчая сустрэча1

З уступным словам выступіла дырэктар Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага Т.Д. Марцішэвіч, якая падрыхтавала кароткае паведамленне аб літаратурных традыцыях на Бераставіччыне, напомніла дзецям імёны мясцовых паэтаў і пісьменнікаў, пазнаёміла іх з літаратурнымі зборнікамі, якія падрыхтавала і выпусціла раённая бібліятэка. Затым яна прадставіла ўдзельнікам мерапрыемства паэта і кампазітара Леаніда Міхайлавіча Панасевіча. Леанід Міхайлавіч расказаў прысутным аб сваім жыццёвым і творчым лёсе паэта-песенніка і кампазітара, прадставіў свае зборнікі песень, прачытаў шмат сваіх вершаў, адказаў на пытанні навучэнцаў і выкладчыкаў ліцэя. Падчас творчай сустрэчы прагучалі песні аўтара.

22.02.Творчая сустрэча2 22.02.Творчая сустрэча3 22.02.Творчая сустрэча4