231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Дабрачынная акцыя-віншаванне “ З павагай да Вас!”

3 сакавіка ў Макараўскім доме-інтэрнаце “ Манарх” для сталых людзей прайшла дабрачынная акцыя-віншаванне “ З павагай да Вас!”, да Дня жанчын. У акцыі прынялі ўдзел гурткоўцы філіяла па КДД аг. Макараўцы, сумесна з настаўнікамі Макараўскай сяредняй школы яслей-сада. 

IMG 7781 новый размер

Словы віншавання з нагоды свята выказаў Старшыня Канюхоўскага сельскага Савета Рудкін В.М. і пачаставаў цукеркамі абслугоўваючы персанал інтэрната і пражываючых у ім сталых людзей.

А таксама са шчырымі словамі віншавання з надыходзячым святам павіншавала намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Будніцкая А.А.

Кожны ўдзельнік акцыі меў нагрудны распазнавальны знак – “ Настрой ў падарунак”, падрыхтаваны арганізатарамі акцыі.   

IMG 7779 новый размер IMG 7793 новый размер

 

Мерапрыемства было арганізавана пры фінансавай падтрымцы КСУП “Макараўцы” ( старшыня Макулік А.А.). У народным адзенні, на прыгожым беларускім рушніку былі прыпаднесены салодкія падарункі на якіх красавалася атрыбутыка акцыі. Не засталіся без увагі і мужчыны, якія пражываюць у доме-інтэрнаце.

Акцыю “ З любоўю да Вас!” – арганізавалі біліятэкар філіяла “Лішкаўская сельская бібліятэка” Хлебнікава З.Я., загадчык філіяла па КДД аг. Макараўцы Бажко В.А. і  мастацкі кіраўнік Макараўскага філіяла Бажко А.І.

У выніку праведзенай сумесна работы ўсе ўдзельнікі акцыі атрымалі добры настрой, пазытыўныя эмоцыі і ўдзячнасць ад дырэктара інтэрната “ Манарх” Пацэнка Г.І.

 

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.