231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Семінар па фальклору і этнаграфіі

Працягам дзейнасці клубных устаноў культуры па захаванні прадметаў побыту і фальклорных традыцый продкаў стаў раённы семінар па праблемах выяўлення, збору і афармлення матэрыялаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, які адбыўся 21 красавіка.

Вялікдзень – народнае свята, вельмі багатае на традыцыі і абрады. Людзі іх сёння таксама трымаюцца.
Так, у аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры ўдзельнікі семінара паспрабавалі сябе ў размалёўцы велікодных яек і ўпэўніліся, што некаторыя, зусім нескладаныя, старадаўнія прыёмы можна выкарыстоўваць у рабоце з гурткоўцамі. Пазнаёміліся і з велікоднай выпечкай, рэцэпты якой перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

 

 1

Развучылі побытавыя танцы, а пасля пераезду ўсельскі клуб сацыяльна-культурных паслуг в. Пыхоўчыцы далучыліся да аўтэнтычнага абраду “Валачобнікі”, які правялі ўдзельніцы фальклорнага гурта "Надзея". Паслухалі таксама і велікодныя песні ў іх выкананні.

 2 новый размер  3 новый размер

 

У філіяле па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы пазнаёміліся з выставай вырабаў мясцовых майстрых – Святланы Лукашэвіч, якая займаецца пляценнем з паперы, і Ірыны Эйсмант, якая вышывае вытанчаныя кветкавыя кампазіцыі.

 4 новый размер 7 новый размер

 

А яшчэ разам з макараўскімі “валачобнікамі” прайшлі па вуліцах аграгарадка, віншуючы гаспадароў са святам Уваскрэсення Хрыстова. Усе гэтыя мясцовыя традыцыі, адметныя сваім яскравым фальклорным каларытам і міжканфесійнай талерантнасцю, абавязкова трэба захаваць і перадаць у спадчыну нашчадкам.

 5 новый размер  6 новый размер
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.