"Гэта горкае слова Чарнобыль"

Печать

У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка прайшла гадзіна памяці “Гэта горкае слова Чарнобыль”.

Удзельнікам мерапрыемства быў прадстаўлены відэаролік “20 фактаў аб Чарнобылі” у якім адлюстравалася гісторыя, фотаздымкі і каментарыі сведкаў таго дня, расказвалася пра задачы, што былі пастаўлены перад ліквідатарамі, людзьмі, якія працавалі падчас ліквідацыі аварыі. Асабліва ўразілі ўдзельнікаў мерапрыемства ўрыўкі з кнігі Святланы Алексіевіч “Чарнобыльская малітва”.

Гэта горкае слова Чарнобыль