231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Фальклорнае свята Траецкае гулянне ў Старым Дворцы

Фальклорнае свята “Траецкае гулянне – для ўсіх замілаванне” адбылося ў нядзелю, 4 чэрвеня, у аграгарадку Стары Дворац. Выступленні фальклорных калектываў Бераставіччыны, знаёмства з  элементамі народнага абрада “Сёмуха”, атракцыёны для дзяцей, продаж сувенірнай прадукцыі – усё гэта было прапанавана мясцовым жыхарам  у  Дзень Святой Троіцы  па праваслаўнаму календару.

IMG 7980 IMG 8046

 

У ранейшыя часы на Сёмуху ладзілі фэсты, маёўкі, абавязкова з музыкай, збіралася моладзь з розных вёсак – для дзяўчат свята было добрай нагодай пазнаёміцца з хлоцам. Сёмуха ўвогуле лічылася ўдалай парой для вяселляў. А яшчэ ў гэты дзень часта ўся сям’я збіралася за  абрусам, пасцеленым дзе-небудзь пад дрэвам. Спявалі песні, гаварылі пра будучы ўраджай, елі з вялікай патэльні абавязковую сёмушную страву — яечню. Змяніліся часы, новыя пакаленні дзяўчат ужо наўрад ці ведаюць, што такое “куміцца” ці “завіваць бярозу”. Але і сёння мы ў нядзелю нясем свяціць у храм зялёныя букеты. А потым ідземна прыроду: адпачыць, палюбавацца яркай зелянінай дрэў, падыхаць свежым і чыстым лясным водарам.

IMG 8047 IMG 8064

 

Фальклорнае траецкае свята ў Старым Дворцы, як спроба аднавіць і захаваць мясцовыя звычаі і абрады, праводзіцца ўжо не ў першы раз і выклікае цікавасць  сваёй неардынарнасцю. Па-першае, гэта фэст фальклорных калектываў і гуртоў з усяго раёна, дзе можна ўдосталь нацешыцца народнай песняй, народным гумарам. Па-другое, тэатралізаваныя абрадавыя элементы і рытуалы Сёмухі, а таксама вясёлыя абразкі з сялянскага жыцця ў выкананні мясцовых удзельнікаў тэатра мініяцюр “Вясковыя замалёўкі” і дзіцячага фальклорнага калектыва “Дударочкі” маюць пэўны каларыт, яны жывыя і яскравыя.  І ў гэтым сэнсе, для турыстаў, якія цікавяцца даўніной, траецкі фэст у Старым Дворцы можа стаць цудоўнай знаходкай.

IMG 8071 IMG 8096

Падчас свята прагучала шмат фальклорных песень у выкананні гуртоў з Пагранічнага, Малой Бераставіцы, Масалян, Старога Дворца і Пыхоўчыц. Сваёй творчасцю з мясцовымі жыхарамі і гасцямі аграгарадка падзяліліся таксама народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і народны ансамбль польскай песні “Стокроткі” філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг.Макараўцы. Дзяцей нельга было адцягнуць ад атракцыёнаў і салодкай ваты. Попытам карысталіся сувенірныя вырабы аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры. Прыемна ўразіў гасцей свята сюрпрыз ад яго арганізатараў – пачастунак смачнай яечняй з салам. Дарэчы, работнікі філіяла па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Ст.Дворац, якія падрыхтавалі траецкі фэст, удзячныя кіраўніцтву мясцовай аграфірмы за маральную і матэрыяльную падтрымку і ўсім сельхозпрадпрыемствам раёна, якія дапамаглі з дастаўкай калектываў на мерапрыемства.

Святлана Ганчарова, фота аўтара

IMG 8116 IMG 8150
 IMG 8172 IMG 8189
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.