«Панямоння жыватворныя крыніцы»

Печать

11 чэрвеня ў аг.Вярэйкі Ваўкавыскага раёна адбыўся прагляд фальклорных праграм абласнога фестываля рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы», ў якім прынялі ўдзел калектывы Бераставіцкага раёна.

1 2

 

Дзіцячы фальклорны гурток “Дударочкі” філіяла па культурна – дасугавай дзейнасці аг.Стары Дворац (мастацкі кіраўнік А.В.Бутрыла) прадставіў членам журы элемент абрада “Завіванне куста”. З поспехам выканалі свае песні ўдзельніцы фальклорнага гурта “Надзея” сельскага клуба сацыяльна – культурных паслуг в.Пыхоўчыцы (кіраўнік Р.І.Пальяноўская). Вельмі спадабалася гледачам “Легенда аб заснавальніках Вялікай Бераставіцы – Берасту і Тавіцы”, якую расказаў апавядальнік – краязнаўца – М.І.Пацэнка.

3 4