231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

«Табе, Беларусь, наша праца і песні!»: на Бераставіччыне адзначылі День Незалежнасці

Свята ў гонар Дня незалежнасці адзначылі на Бераставіччыне 3 ліпеня з небывалым да гэтага размахам. Жыхароў пасёлка і яго шматлікіх гасцей у гэты дзень чакала сапраўднае відовішча з мноствам разнажанравых канцэртных нумароў, выстаў вырабаў народных умельцаў, майстар-класаў і атракцыёнаў, якія праходзілі на гасцінных падворках сельгаспрадпрыемстваў раёна.

2 8
4 9

 

    Ва ўрачыстай частцы галоўнага свята нашай краіны на адкрытай сцэне летняга амфітэатра адбылося ўшанаванне лепшых працаўнікоў Бераставіччыны – людзей, якія сваёй сумленнай працай унеслі значны ўклад у развіццё рэгіёна. У знак памяці і павагі ўсім загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны да мемарыяла Славы былі ўскладзены кветкі.

    Як ніколі шмат і на любы густ было прапанавана розных атракцыёнаў, забаў, майстар- класаў – ад старадаўніх танцаў і ганчарства да аквагрыму і экзатычнага мехендзі.

    Можна было пакатацца на катамаранах і катэры па возеры і наведаць невялічкі заапарк.

1 3
5 7

    Вельмі насычанай была канцэртная праграма. На кожным падворку – свая, адметная, з удзелам як зорак беларускай эстрады, абласных калектываў і выканаўцаў, так і мясцовых артыстаў і калектываў. На алекшыцкім падворку з віншавальнай праграмай выступіў саліст беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” Алег Жалезнякоў. На малабераставіцкім – музычны тэатр “Рада”. На масалянскім падворку жартамі і песнямі шчыравалі Васіль і Гандзя, салісты народнага тэатра гульні “Анфас” з Квасоўкі. Тут жа адбылася дэманстрацыя нацыянальнага аддзення ад ўзорнага тэатра моды “Спадчына” з Ваўкавыска. Ваўкавыскія калектывы – ансамбль народнай песні “Уладары” і народны ансамбль песні і танца “Цвецень” – выступілі на падворку КСУП “Пагранічны-Агра” і аграфірмы “Стары Дворац”. Пародыі, цыркавыя нумары, сярэдневяковае шоу, дэгустацыі страў беларускай нацыянальнай кухні, дзіцячыя пляцоўкі – гэта далёка не поўны пералік таго, што было прапанавана бераставічанам падчас святочнай праграмы, сапраўдным упрыгожаннем якой сталі выступленні зоркі расійскай эстрады Таццяны Аўсіенка, а таксама зорак беларускай эстрады Ларысы Грыбалёвай і арт-групы “Беларусы”.

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.