231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Святочныя пляцоўкі працоўных калектываў Бераставіччыны гасцінна віталі ўдзельнікаў свята

   3 ліпеня ўздоўж цэнтральнай вуліцы Вялікай Бераставіцы падчас святкавання Дня Незалежнасці краіны размясціліся святочныя пляцоўкі працоўных калектываў раёна. На кожнай з іх былі прадстаўлены цікавыя канцэртна-забаўляльныя праграмы.   

Пры ўезде у гарадскі пасёлак, каля сельскагаспадарчага ліцэя працавала пляцоўка “Макараўскі кірмаш” КСУП “Макараўцы”. А адкрыўся кірмаш абрадам « Вяселле».

IMG 1792 новый размер IMG 9982 новый размер

 

    На падворку КСУП “Варанецкі” была падрыхтавана тэматычная пляцоўка VI фестывалю польскай культуры і побыту “Эйсмантаўскі фэст”. Свята пачалося з урачыстага шэсця ўдзельнікаў фэсту  па цэнтральнай вуліцы Вялікай Бераставіцы. Пасля адкрыцця тэматычнай пляцоўкі было паказана каларытнае тэатралізавана-абрадавае прадстаўленне “Шляхецкае вяселле”. Дзейнічала выстава фотаздымкаў самых яскравых фестывальных момантаў  за апошнія пяць год. Увазе гасцей падворка была прапанавана фотагалерэя перадавікоў гаспадаркі і выстава сучаснай сельгастэхнікі, катанне на вясельным возе і конях, майстар-класы па квілінгу, бісерапляценні, тканепляценні, вырабах з паперы і пляценні кошыкаў. Працавалі салодкі кірмаш, дзіцячая пляцоўка, фотазоны. Прыўзняты настрой задаваў святочны канцэрт з танцавальна-забаўляльнай праграмай.

 1 2 
3 4

На святочнай пляцоўцы “Слаўлю працай цябе, куточак мой родны!” КСУП “Малабераставiцкi элiтгас” працаваў горад майстроў, праводзіліся майстар – класы народных умельцаў, а таксама дзіцячыя гульнёва – забаўляльныя, анімацыйныя і конкурсныя праграмы.На працягу мерапрыемства была магчымасць дэгустацыі страў беларускай нацыянальнай кухні “Прысмакі з бульбы”. Прыемным  падарункам для гасцей пляцоўкі стала выступленне калектыву ДУК “Музычны тэатр “Рада” з шоу-праграмай “Казакi”.

малая 1 малая 2

Не меньш цікавай была святочная пляцоўка “Беларусь – мая старонка родная!” РСУП “Алекшыцы”. Для гасцей і ўдзельнікаў свята былі арганізаваны выставы народнай творчасці, майстар-класы па традыцыйных рамёствах, дэгустацыя-продаж кулінарных вырабаў, блюдаў беларускай нацыянальнай кухні. Святочным падарункам стала канцэртная віншавальная праграма саліста беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” Алега Жалезнякова (г.Мінск), а таксама выступленне ўзорнага эстрадна – інструментальнага ансамбля “Tutti”. Захапленне маленькіх гледачоў выклікала работа дзіцячай пляцоўкі (электрамабілі).

олекшицы 1 олекшицы 2

Зацікаўленасць удзельнікаў свята выклікала, таксама, святочная пляцоўка аграфірмы «Стары Дворац». Шыкоўная дзіцячая пляцоўка, дзе працавалі аніматары, артысты цырка “Давгялы” (лаўрэата цыркавога фестывалю мастацтваў г. Санкт-Пецярбург, Расія), праводзіліся музычна – забаўляльныя праграмы, была арганізавана для маленькіх гледачоў. Выступленне народнага ансамбля песні і танца “Цвецень” (г. Ваўкавыск) прыўнесла ў свята нацыянальны каларыт. Добры настрой падтрымлівалі выступленні артыстаў арыгінальнага жанру пародый на зорак эстрады (г. Брэст).

ст.дворец 1 с.дворец 2

   Урачыста адкрылася пляцоўка “Сяброў вітаем шчыра і сардэчна!” РСУП “Масаляны”. Адметнымі сталі майстар-класы па побытавым танцам і вырабу народных промыслаў“Беларускі каларыт”, а таксама дэманстрацыя нацыянальнага строю ўзорным тэатрам моды “Спадчына” (г. Ваўкавыск). Быў арганізаваны гульнёвы падворак з жартамі і песнямі, і з дэгустацыяй страў беларускай нацыянальнай кухні. Спадабалася гасцям святочнай пляцоўкі інтэрактыўнае тэатралізаванае прадстаўленне Беларускага тэатра роставых лялек (г. Дзятлава)“Гасцёўня БульбаЁсціка”.

масс 1 масс 2

Вельмі разнапланавай была работа святочнай пляцоўкі “Пра цябе, мой родны край, я з любоўю раскажу” КСУП  «Пагранічны – Агра». Тут і дэгустацыя нацыянальнага печыва, і майстар-класы народных умельцаў, а таксама паказальнае выступленне пагранічнага атрада. Разнастайныя канцэртныя праграмы: канцэрт дзіцячай творчасці “Нашы зорачкі”, канцэрт народнага ансамбля “Вераск”, канцэрт мастацкай творчасці “Пагранічанскія напевы”, выступленне інструментальнага ансамбля “Кліп” і самая яскравая – канцэртная праграма гасцей свята - народнага ансамбля народнай песні “Уладары”.

погр 1 погр 2

 

    На святочнай пляцоўцы “Наша праца і талент – нашай краіне!” КСУП  «Пархімаўцы»праводзіліся гульнёвыя праграмы для дзяцей і дарослых, майстар – класы народных умельцаў. На працягу дня працавалі выставы народных рамёстваў і рэтра-тэхнікі, дзіцячыя гульнёвыя комплексы. Зацікалеўнасць гасцей пляцоўкі выклікаў тэатралізаваны абрад “Уваходзіны” з удзелам народнага ансамбля народнай песні “Бераставіцкія музыкі”. Прыўзняты настрой падтрымлівала канцэртная праграма “Хіт – парад” кавер-групы “Бугі-Бэнд”.

парх 1 парх 2
© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.