231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

«Пятроўска – купальскі фэст ў Макараўцах»

   Дзе шукаць папараць-кветку?

– высвятлялі  7 ліпеня на пляцоўцы каля возера аграгарадка Макараўцы. Менавіта ў разгар лета ў Беларусі адзначаюць Купалле – адно з найстарадаўнейшых народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Спакон веку ў народзе павялося святкаваць купальскую ночку і адпраўляцца на пошукі таямнічай папараць-кветкі.

   У аграгарадку Макараўцы правядзенне купальскага свята таксама стала ўжо добрай традыцыяй. Для жыхароў аграгарадка і навакольных вёсак гэтае народнае гулянне – адно з самых любімых. Гаражане таксама прыехалі да сваіх родных, каб разам пасвяткаваць Купалле, адпачыць на свежым паветры ад шматлікіх турбот. Народу сабралося вельмі многа.

3 2

 

   Пачалося свята з урачыстага шэсця ўдзельнікаў . Праграма фэста была вельмі разнастайнай: тут і тэатралізаванае прадстаўленне “Пятроўска – купальскі фэст”, і выступленні калектываў аматарскай творчасці Бераставіцкага раёна, дэгустацыя купальскіх страў і прысмакаў, і палявая кухня . Прыўзняты настрой задаваў святочны канцэрт з танцавальна-забаўляльнай праграмай.

4

   Не абыйшлося, таксама, без гасцей. Прыемным падарункам стала выступленне артыстаў арыгінальнага жанру пародый на зорак эстрады .

   На працягу мерапрыемства працавала дзіцячая пляцоўка (атракцыёны, горкі, салодкія пачастункі), а таксама выставы з майстар – класамі народных умельцаў Бераставіцкага раёна.

7

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.