Экскурсія па бібліятэцы

Печать

ДУК “Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М.Кавалеўскага” наведалі дзеці з прышкольнага лагера ДУА “Паплаўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-пачатковая  школа”.

11 12

Дырэктар бібліятэкі пазнаёміла з асобай Восіпа Міхайлавіча Кавалеўскага, імя якога носіць раённая бібліятэка, а таксама з партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў Бераставіччыны. Для хлопчыкаў і дзяўчынак была арганізавана экскурсія па залах бібліятэкі, падчас якой яны пазнаёміліся з экалагічным куточкам, гульнявым пакоем. Да ўвагі дзяцей былі прапанаваны навінкі літаратуры і перыядычныя выданні.

13 14