231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

“Свята беларускіх гаспадынь”

19 жніўня ў аг. Малая Бераставіца ўпершыню было праведзена “Свята беларускіх гаспадынь”. Пачалося свята з ушанавання хлебаробаў КСУП “Малабераставіцкі элітгас”. У іх адрас гучалі віншавальня словы і песні, якія падрыхтавалі артысты ДУК “Бераставіцкі цэнтр культуры і народнай творчасці”. Вельмі шчыра прымалі гледачы народны ансамбль народнай песни “Бераставіцкія музыкі”, а таксама салістаў.

2 1

 

Да свята гаспадынь былі аб’яўлены конкурсы “Лепшы падворак”, “Лепшая рукадзельніца”, “Лепшая беларуская страва ”,

У жыхароў аграгарадка і гасцей, была магчымасць палюбавацца на фотаздымкі падвор’яў,цудоўныя вырабы рукадзельніц, на іх творчасць і выдумку, пачаставацца стравамі беларускай кухні.

Аблічча вёскі ствараюць яе жыхары і першым чынам тыя, хто шчыруе над дабраупарадкаваннем сваёй мясцовасці. Парадак пачынаецца з кожнага дома. Шчырыя словы падзякі былі сказаны у адрас гаспадынь,чые падворкі падобныя на казку. Гэта падвор’і Кашчыц М.К., Сяўко М.М., Горбач І.М., Махнёвай С.І., Кузьмы Л.С.,Бараноўскай А.І., Каскевіч Л.Р.

Кожны майстар меў магчымасць паказаць свае вырабы народнай, дэкаратыўна – прыкладной творчасці. У намінацыі “Лепшая рукадзельніца” былі узнагароджаны майстрыхі Даўгучыц Ірына Мікалаеўна, Дзямідзік Ірына Міхайлаўна, Красоўская Галіна Сцяпанаўна.

Здащна з павагай нашы людзі ставіліся да хлеба. У намінацыі “Лепшая беларуская страва” былі прадстаулены стравы нацыянальнай кухні: галушкі, дранікі,бабка, каша,піражкі з капустай, яешня, смалец, яблычны пірог, пончыкі , а таксама цуды з агарода . Іх прыгатавалі гаспадыні : Сяўко Н.В., Сягоднік Н.А., Гарбацэнка М.В., Заміроуская Я.А., Ігнатовіч А.М., Богдан М.І., Семянюк А.М. Як адзначыла намеснік дырэктра КСУП “Малабераставіцкі элітгас” усе гаспадыні,заслугоуваюць узнагароды за прыгатаваныя стравы. Так палічылі і гледачы, пасля дэгустацыі нацыянальных страў.

3 4

Прадоўжылася свята гульнёвай праграмай для дзяцей “Весяліцца нам не лень”.

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.