231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

Свята вёскі адзначылі ў аграгарадку Кватары

Свята ў аграгарадку Кватары  адбылося ў суботу, 16 верасня, з нагоды 400-годдзя першага ўпамінання мястэчка ў архіўных дакументах.

      У гонар гэтай важнай для Кватараў гістарычнай падзеі мясцовымі энтузіястамі-краязнаўцамі пры падтрымцы адміністрацыі Пагранічнага сельвыканкама і сельгаспрадпрыемства КСУП “Пагранічны-Агра” было вырашана ўстанавіць памятны знак і закласці капсулу з пасланнем для нашчадкаў.

IMG 2940 новый размер IMG 2847 новый размер

 

 

  Менавіта з гэтай урачыстай цырымоніі і пачалося свята вёскі. Памятны знак – вялікі камень – загадзя быў устаноўлены на адкрытай пляцоўцы непадалёку ад магазіна. З чым звязана святкаванне юбілейнай даты, расказалі вядучыя ўрачыстасці: маёнтак Кватары ў 1617 годзе ўзгадваецца ў тастаменце яго першых уладальнікаў Вольскіх. Пасля невялічкага гістарычнага экскурсу, было зачытана пасланне для нашчадкаў з наказам захоўваць і прымнажаць дасягненні папярэдніх пакаленняў, прыкладаць намаганні для далейшага росквіту і дабрабыту роднай зямлі.

IMG 2765 новый размер IMG 2927 новый размер

 Канцэртны калейдаскоп мастацкіх нумароў работнікаў культуры і ўдзельнікаў аматарскай творчасці Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці і яго філіялаў парадаваў сваёй яскравасцю і эмацыянальнасцю. А музыканты з Гродна – кавер-група “Бугі-Бэнд” – падтрымалі зададзены пазітыўны настрой сваім высокапрафесійным выкананнем папулярных хітоў.

IMG 2900 новый размер IMG 3320 новый размер

На свяце дзейнічалі выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці работнікаў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, мясцовых умельцаў, а таксама майстроў з Гродзеншчыны. Пазнаёміцца з гісторыяй і сучаснасцю аграгарадка запрашалі выставачная экспазіцыя “Музей пад адкрытым небам” і фотавыстава “Кватары ўчора і сёння”.

    Святлана Ганчарова

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.