27 верасня ў установах культуры клубнага тыпу Бераставіцкага раёна адбыўся V абласны агляд – конкурс аматарскіх аб’яднанняў.
У аглядзе- конкурсе прынялі ўдзел: народнае аматарскае абъяднанне “Винт” аматарскае аб’яднанне “Вдохновение” ( адзел па рабоце з моладдзю), “Затейники” ( філіялы па КДД аг. Алекшыцы), “Юный друг пограничника” (філіял па КДД аг. Макараўцы).
Асноўнай мэтай правядзення абласнога агляду - конкурсу аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў” з’яўлялася выяўленне новых сучасных форм работы, вызначэнне шляхоў развіцця аматарскага руху, далучэнне насельніцтва да каштоўнасцей беларускай культуры, прыцягненне да культурна - масавых мерапрыемстваў рознаўзроставай катэгорыі насельніцтва. Агляд - конкурс садзейнічае абагульненню існуючага вопыту, яго прапагандзе і ўкараненнюю ў практыку клубнай работы.