Гадзіна літаратурнага партрэта “Вясёлы і добры сябар дзяцінства”

Печать

На восеньскіх канікулах філіял “Дзіцячая бібліятэка” наведалі дзеці з прышкольнага лагера “Восеньская казка” Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Хлопчыкам і дзяўчынкам была прапанавана гадзіна літаратурнага партрэта “Вясёлы і добры сябар дзяцінства”, якая была прысвечана да 130-годдзя з дня нараджэння С.Я.Маршака.

03.11.17 1 03.11.172

Спачатку бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццёвым і творчым шляхам паэта. На працягу мерапрыемства дзеці адгадвалі загадкі, успомнілі літаратурных герояў, адказвалі на пытанні віктарыны “Краіна Маршака”, прымалі ўдзел у конкурсах “Адгадай твор па ўрыўку”, “Чый прадмет?”, “Выпраў памылкі ў творах”, чыталі вясёлыя вершы, казкі і абмяркоўвалі іх. У чытальнай зале арганізаваны адкрыты прагляд літаратуры “Любімых дзіцячых кніг паэт”.

03.11.173 03.11.17 4