"Шчыра вітаем сяброў"

Печать

     Пад такой назвай 8 лістапада ў філіале па культурна – дасугавай дзейнасці аг.Стары Дворац прайшла канцэртная праграма народнага хора ветэранаў вайны і працы "Памяць сэрца" Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Калектыў даў шэраг канцэртаў па аграгарадках раёна ў рамках святкавання 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Сябры 1

     Канцэрт прайшоў у сяброўскай атмасферы і падарыў жыхарам аграгарадка нямала радасных эмоцый. Лірычныя і жартоўныя песні нашых таленавітых ветэранаў пад акампанемент Аляксандра Бутрылы нікога не пакінулі абыякавым.

Сябры 2

     Як адзначае хормайстар калектыву Таццяна Панасюк, падобныя выязныя творчыя паездкі ўжо сталі традыцыйныя ў дзейнасці хору.