Літаратурны агляд “Жыццёвымі і творчымі пуцявінамі Якуба Коласа”

Печать

Кожны прыезд мабільнай бібліятэкі (бібліобуса) з радасцю чакаюць жыхары аддаленых вёсак раёна. Кожны з іх спадзяецца на новую сустрэчу з цікавай кнігай. Падчас стаянак на маршрутах бібліятэкары праводзяць цікавыя літаратурныя гутаркі, бібліяграфічныя знаёмствы – кароткія агляды літаратуры па той ці іншай тэме. З нагоды 135-годдзя з дня нараджэння вялікага беларускага песняра Якуба Коласа супрацоўнікі бібліобуса падрыхтавалі літаратурны агляд “Жыццёвымі і творчымі пуцявінамі Якуба Коласа” і пазнаёмілі сваіх чытачоў з найноўшымі выданнямі, прысвечанымі старонкам жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі.

Жыццёвымі і творчымі пуцявінамі Якуба Коласа