Народны ансамбль народнай песні “Бераставіцкія музыкі” вітаў гасцей Свіслачы

Печать

18 лістапада народны ансамбль народнай песні "Бераставіцкія музыкі" ДУК "Бераставіцкі раённы цэнтр куьтуры і народнай творчасці" прымаў удзел у абласным свяце "Дажынкі - 2017" у горадзе Свіслач. Калектыў прадставіў сваю канцэртную праграму ў рамках выступленняў творчых калектываў Гродзенскай вобласці.

Музыки

Песні пра каханне, пра любоў да беларускай зямлі і да роднага пасёлка, прыпеўкі жартоўнага характару ў выкананні бераставіцкіх артыстаў гучаць заўсёды шчыра, пранікнёна, весела і задорна. Яны простыя і зразумелыя гледачам любога ўзросту і сацыяльнага становішча, кранаюць за душу ўсіх – нават самых дасведчаных і строгіх крытыкаў.

Музыки 2