Гадзіна прававой культуры “Краіна Законія”

Печать

Да Сусветнага дня правоў дзіцяці ў філіяле “Дзіцячая бібліятэка” прайшла гадзіна прававой культуры “Краіна Законія”.

21.11.17 1 21.11.17 2

Удзел у мерапрыемстве прынялі вучні 5-х класаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы. Бібліятэкар пазнаёміла школьнікаў з галоўнымі прававымі дакументамі Канвенцыяй “Аб правах дзіцяці” і “Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека”. Мерапрыемства праходзіла з дапамогай правога сайта mir.pravo.by. Дзеці чыталі вершы пра правы і абавязкі, адказвалі на пытанні літаратурна – прававой віктарыны “Літаратурныя героі і парушэнне іх правоў”, удзельнічалі ў сітуатыўных гульнях ”Правы і абавязкі”, “Азбука права”, конкурсе “Прававы кветнік”. У працэсе гульнявых заданняў дзеці вучыліся бачыць наступствы тых ці іншых учынкаў, даведваліся, як паводзіць сябе ў складаных жыццёвых сітуацыях.

21.11.174 21.11.175