231778, Гродненская область, г.п. Большая Берестовица, ул.Советская,13

 2

Перечень услуг

Память и боль белорусской земли

Помогут

Профсоюз

победы

карта брендовых

Яндекс.Метрика

"Знай наших!"

     24 лістапада, на сцэне Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці быў праведзены маладзёжны эстрадны канцэрт «Знай наших!». Песні, танцы, тэатралізацыя, цікавыя дэкарацыі і касцюмы – работнікі аддзела па працы з моладдзю і ўдзельнікі аматарскай творчасці пастараліся зацікавіць маладзёжную аўдыторыю сваім выступам. І, трэба сказаць, гэта ім удалося.

Знай наших 1

     У сцэнарый  маладзёжнага эстраднага канцэрта была ўдала ўплецена цікавая сюжэтная лінія. Тэатралізаванае прадстаўленне  аб  спешнай падрыхтоўцы да канцэрта «Знай наших!» у адным з устаноў культуры: рэпетыцыі яшчэ не праводзяцца, у рэжысёра нават няма ідэй, нумары ў чыім выкананні ўключыць у праграму, рамонт сцэны не завершаны ў тэрмін.  У дырэктара ўстановы – ёсць самыя важкія падставы быць злосным, бо канцэрт на носе, а яшчэ зусім нічога не гатова. І раптам – як выратавальны круг – высвятляецца, што тэхнічныя работнікі, якія знаходзяцца побач, – дзяўчаты-будаўнікі, прыбіральшчыца, электрык, кансультант, сакратар – гэта творчыя і рамантычныя натуры, якія мараць аб сцэне і мастацтве. Менавіта яны ратуюць сітуацыю, прымушаючы дырэктара і рэжысёра змяніць сваё стаўленне да іх і па вартасці ацаніць іх здольнасці.

Знай наших 2

     Што ж, гэты сцэнічны сюжэт цалкам можна назіраць і ў рэальным жыцці. Таму падзеі, якія адбываюцца на сцэне, а таксама гумарыстычныя, іранічныя рэплікі акцёраў знайшлі жывы водгук у гледачоў. Да таго ж, падчас канцэрта быў наладжаны гульнявы кантакт з глядацкай аўдыторыяй, а самым удачлівым ўручаны салодкія прызы.


Знай наших 3

У канцэртнай праграме "Знай наших!" з вакальнымі і танцавальнымі нумарамі выступілі работнікі культуры Сяргей Хілюта, Антон Бажко, Вікторыя Сянкевіч, Алена Міхалевіч, Марына Ясюкевіч, Паліна Вашчыла, Аляксандра Каравай, а таксама кіраўнік гуртка ўсходніх танцаў Марына Назымаева, удзельніца аматарскага творчасці Ірына Новік, юныя вакалісткі студыі эстрадных спеваў "Арт-плюс" Паліна Хасанава, Арына Лукашэвіч і Кацярына Мікуть. Упрыгожваннем канцэрта стаў інструментальны нумар у выкананні ўзорнага эстрадна-інструментальнага ансамбля «Tutti.

Знай наших 4

 

 

© 2023 Сектор культуры Берестовицкого районного исполнительного комитета

Please publish modules in offcanvas position.